Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Электрастанцыі

У сярэдзіне 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у будаўніцтве буйной цеплавой электрастанцыі ў заходніх раёнах Беларусі, дзе электраспажыванне на душу насельніцтва ў той час было ў тры разы ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пры выбары пляцоўкі перавага была аддадзена пясчанаму ўзвышшу паблізу возера Белае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1957 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС).

У пачатку ХХ ст. у Брэст-Літоўску была слаба развіта электрафікацыя, што было абумоўлена неразвітай прамысловасцю, а таксама невялікай колькасцю насельніцтва. У 1888 годзе ў будынку Брэсцкага вакзала, у службовых памяшканнях і на пероне, было ўстаноўлена 160 электрычных лямп, ток для якіх выпрацоўвалі тры дынама-машыны. Чыгуначная электрастанцыя абслугоўвала дарогу і часткова давала ток гораду. Да ўзвядзення «электровні мейской», яна была ў горадзе адзінай.